6 снежня малодшыя вучні сустрэліся ў школе, каб прыняць ўдзел у мерапрыемстве літаратурная гасцёўня “О, край родны, край прыгожы …”. Атмасфера цяпла, зацікаўленасці, увагі захапіла удзельнікаў сустрэчы. Вучні азнаёміся з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах усхваляюць прыгажосць і веліч роднага краю. Гучалі вершы Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Кандрата Крапівы, Максіма Танка,, Артура Вольскага, Рыгора Барадуліна і інш. Вельмі зацікавіла ўдзельнікаў чарговая дзіцячая кніжка мясцовай паэтэсы Надзеі Момлік “Цудоўная скарбонка”, якая аб’яднала пад адной вокладкай вершы, загадкі, скарагаворкі, казку і апавяданне. Тэматыка твораў аўтара разнастайная: любоў да Беларусі і родных мясцін Кобрыншчыны, прадметы побыту сялян у мінулым стагоддзі і сучаснае жыццё дзяцей, з’явы прыроды і расліны, птушкі і жывёлы.
У працэсе сустрэчы ўсе атрымалі станоўчыя эмоцыі і эстэтычнае задавальненне.
