Отчеты по мероприятиям - Верхолесская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Отчеты по мероприятиям

24.02.2024

Дыскусія “Мужчына-бацька – сімвал мужнасці, высакароднасці”

 Удзельнікамі дыскусіі “Мужчына-бацька – сімвал мужнасці, высакароднасці” сталі вучні 6-9 классаў.

Школьнікі вялі размову аб ролі бацькі ў сям’і, выказвалі меркаванні аб тым, якім павінен быць тата. Кожны з вучняў з павагай расказаў пра свайго бацьку, пра агульныя інтарэсы і заняткі ў сям’і.

З гонарам дзеці паведамілі аб службе сваіх бацькоў у арміі. Яны адзначылі, што служба ў арміі — гэта абавязак кожнага юнака, які дасягнуў васямнаццацігадовага ўзросту. Абарона сваёй Айчыны— найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага з'яўляецца справай гонару.

Вучні ўсвядомілі, што Дзень абаронцы Айчыны — гэта усенароднае свята, дзень памяці аб мужнасці і гераізме ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі, на якіх у мірны час ускладзена нялёгкая і адказная служба па абароне Айчыны.