Отчеты по мероприятиям - Верхолесская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Отчеты по мероприятиям

26.03.2022

Конкурс тэатральнага майстэрства “Тэатр +Мы”.

З мэтай развіцця творчых   здольнасцей вучняў праведзена ролевая гульня конкурс тэатральнага майстэрства “Тэатр +Мы”.

Самае складаннае ў працы акцёра – паказаць жывёлу, бо для гэтага неабходна быць вельмі ўважлівым, каб без слоў дакладна паказаць рухі. Дзеці добра паказалі сабе ў ролі акцёра ў конкурсе “Размова жывёл”.

          Кожны сапраўдны артыст павінен умець танцаваць у розных стылях. Для конкурсу “Танцы” была падрыхтавана фанаграма,  пад якую дзеці паказалі свой танец. У кожнага “акцёра” быў  свой стыль.

У конкурсе “Відэакліпы” маленькія акцёры выконвалі дзеянні пад песню, якую яны абралі. Конкурс “Ажыві апавяданне”: вучні без падрыхтоўкі паказвалі дзеянні, якія  былі прапанаваны апавяданнем.

         Актыўныя ўдзельнікі конкурсу адчулі сябе акцёрамі, паказалі індывідуальнасць, творчае майстэрства. На працягу мерапрыемства вучні дапамагалі адзін аднаму, давалі каштоўныя  парады. Усе засталіся задаволенымі.