Прытупілася вёсачка ў лесе,
Каля кожнае хаты садок.
Верхалессе маё, Верхалессе –
Мілы сэрцу прыгожы куток.
Свечкай помнік над брацкай магілай –
Тут калісьці грымела вайна.
Цяпер мірнае сонца так міла
Ззяе ўнукам герояў, сынам.
І раскінула вёсачка крылы
Новых вуліц на поўдзень і ўсход.
Колькі ў працу ўкладаецца сілы,
І на полі шчыруе народ.
Люстрам возера свеціцца ў лесе,
Вабіць светлай красою здалёк.
Верхалессе маё, Верхалессе –
Мілы сэрцу прыгожы куток.
Нефідовіч Сцяпан Паўлавіч