Архив новостей - Верхолесская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2026

Свята роднай мовы

 20 лютага мы ў чарговы раз адзначылі свята роднай мовы. Да свята далучыліся не толькі дзеці, але і бацькі.

  Усе акунуліся ў чароўны свет мовы, яшчэ раз паслухалі, як гучыць беларускае слова не толькі з вустаў настаўнікаў і вучняў, але і бацькоў. Успомнілі цікавыя факты з гісторыі беларускай мовы, пераканаліся, што толькі ўласная пазіцыя кожнага беларуса здолее ператварыць дзень роднай мовы ў год мовы, а затым у гады і, нарэшце, у жыццё.

  Як пісаў У.Караткевіч:"Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесьце ... А можа, тысяча тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна уславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёна тваіх людзей самім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі!"