Архив новостей - Верхолесская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

      Мова – гэта не толькі інструмент для зносін паміж людзьмі. Яна з'яўляецца носьбітам культуры, менталітэту, традыцый і гісторыі кожнага народа. У свеце налічваецца больш за 6 тысяч розных моў.

       Мовы ўтрымоўваюць у сабе сукупнасць набытых ведаў, свае асаблівасці і культуру, што адрознівае нацыі, прымушае людзей шанаваць і паважаць свой карэнны стыль гаворкі, перадаваць яго з пакалення ў пакаленне. Таму дзень роднай мовы ў нашай школе стаў падставай для размовы пра тое, што беларуская мова па-свойму багатая, прыгожая, самабытная, арыгінальная, і таму трэба не забываць яе, вывучаць, берагчы і любіць, размаўляць на ёй, ганарыцца ёй!

         У рамках правядзення Міжнароднага Дня роднай мовы вучні 1-11 класаў і выхаванцы дашкольнай групы прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах. Навучэнцы паказалі свае веды, творчыя здольнасці ў конкурсах і віктарынах, узгадалі вершы беларускіх паэтаў, якія ўслаўлялі родную мову, выказалі меркаванні аб неабходнасці любіць і берагчы сваю родную мову, каб аставіць яе ў спадчыну нашчадкам.