Архив новостей - Верхолесская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.06.2022

Свята «Беларусь – краіна шчаслівага дзяцінства»

       01.06.2022 г. у дзіцячым садзе адбылося свята «Беларусь – краіна шчаслівага дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

     Выхаванцы наведалі бібліятэку Верхалескага СДК, пазнаёміліся з матэрыяламі выставы “Зямля бацькоў”. Асабліва дзяцей зацікавіли работы народных умельцаў. Бібліятэкарам Шпендзік Н.А. праведзены конкурсы і віктарына.

         У час экскурсіі да помніка загінуўшым землякам выхавальнік Барысюк Т.Ю. расказала аб ліхалецці, якое прынесла нашаму народу Вялікая Айчынная вайна. Дзеці зразумелі, што галоўнае для кожнага чалавека — зберагчы мір.