Архив новостей - Верхолесская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Дзень роднай мовы

                                                                  Кажуць, мова мая аджывае

                                                                  Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

                                                                   Для мяне яна вечна жывая,

                                                                   Як раса, як сляза, як зара.

                                                                                                          Пімен Панчанка

 

У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. «Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам», – казаўЯнка Сіпакоў.

Сённяў нашай школе гучала беларуская мова, бо было свята роднага слова. Вучні 1-4 класаў выказвалі сваю любоў да роднай мовы па-рознаму, але кожны вучань разумеў, што любоў да мовы непарыўна звязана з любоўю да Радзімы.

Вучні зразумелі, чаму трэба вывучаць замежныя мову і пры гэтым не забываць пра роднае слова: гэта дае надзею на шчаслівую будучыню нашай роднай мовы.