Архив новостей - Верхолесская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Свята "Даражу жывым пявучым гукам"

  21 лютага ў школе прайшло свята "Даражу жывым пявучым гукам", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

  Да святкавання далучыўся вясковы калектыў мастацкай самадзейнасці.

  Багатымі мелодыямі загучала беларускае слова.

  Мы пераканаліся, што наша вёска вельміпесенная. Верхалеская зямля спявае, звініць песнямі. Упэўена, што беларуская песня - гэта тая "духоўная тэрыторыя", на якой мае землякі адчуваюць сябе моцнымі.

  Свята духоўна ўзбагацтла кожнага з нас. Мы сталі яшчэ бліжэй да беларускай песні, да беларускага слова, да беларускай мовы.

  І каб не патануць у надзенных праблемах і клопатах, мы будзем часцей слухаць "маё беларускае, роднае, кроўнае ..."

  Няхай льецца песня на роднай мове з тэлеэкранаў! Яна будзе часцей гучаць з нашых вуснаў.

  Хто ж верне роднай мове яе прэстыж, калі не мы самі?

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара,

Для мяне яна вечна жывая,

Як сляза, як раса, як зара.

         П. Панчанка