Шосты школьны дзень - Верхалеская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Шосты школьны дзень

  

ПАМЯТКА

арганізацыіі дзейнасці  "Шосты дзень - суббота"

 

Шосты дзень тыдня - субота – з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень тыдня. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго.   Арганізацыйна-змястоўная праца ў шосты дзень тыдня праводзіцца ў адпаведнасці з тэматыкай. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, працоўнай і культурна-дасугавай дзейнасці. Арганізавана праца аб’яднанняў па інтарэсах.

 Адным з  асноўных момантаў з'яўляецца выкарыстанне шостага дня працоўнага школьнага тыдня для правядзення мерапрыемстваў па ўмацаванні фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення школьніка., узаемадзеяння з сям'ёй.

     У навучэнцаў з'явіўся вольны час, для разумнага выкарыстання якога патрабуюцца як умовы, так і ўменні яго арганізацыі.  Таму неабходна ўдасканаліць сістэму педагагічнага забеспячэння ўсебаковага развіцця школьнікаў, з пошукам новых арганізацыйна-педагагічных форм работы школы. Неабходна прадумана арганізаваць вольны час дзяцей і падлеткаў: далучаць вучняў да заняткаў спортам, турызмам, мастацкай і тэхнічнай творчасцю, умела арганізаваць культурна-дасугавую дзейнасць. 

   Арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты (школьны) дзень тыдня патрабуе якасна новага падыходу да планавання,  накіраванага на вырашэнне важнейшых задач выхавання:

 

МЭТА.

Стварэнне сістэмы ўзаемадзеяння для гарманічнага развіцця асобы  вучняў сродкамі дасугавай дзейнасці ў  шосты школьны дзень.

ЗАДАЧЫ:

  • максімальнае выкарыстанне ўсіх відаў рэсурсаў ўстановы адукацыі для арганізацыі вольнага часу і аздараўлення вучняў у шосты школьны дзень;
  • выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі дзяцей і падлеткаў на аснове ўключэння іх у актыўную сацыяльна-карысную дзейнасць;
  • стварэнне неабходных умоў для ўмацавання здароўя дзяцей і іх фізічнага  развіцця;
  • арганізацыя сумеснай творчасці педагогаў, навучэнцаў і бацькоў у шосты школьны дзень;
  • забеспячэнне арганізацыйнай працы і вольнага часу дзяцей, якія выхоўваюцца ў  праблемных сем'ях.
  • фарміраванне ўстойлівай цікавасці да пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя творчых здольнасцей навучэнцаў;
  •  прыцягненне вучняў да розных відаў грамадска-карыснай дзейнасці.

 

Кірункі выхаваўчай работы школы ў шосты школьны дзень

  • грамадзянска-патрыятычны
  • духоўна-маральны
  • працоўны
  • экалагічны
  • эстэтычны
  • фарміраванне здаровага ладу жыцця
  • фізкультурна-аздараўленчы
  • турысцка-краязнаўчы
  • эканамічны
  • выхаваўча-прафілактычны
  • маральна-эстэтычны
  • прафарыентацыйная работа

Віды дзейнасці: правядзенне спаборніцтваў, спартыўных эстафет, інтэлектуальных конкурсаў і гульняў, віктарын,  паходаў выхаднога дня,экскурсій, майстар-класаў, экалагічных і працоўных дэсантаў,акцый,экскурсій, наведванне музеяў  і інш.

Плануемыя  вынікі дзейнасці праграмы шостага школьнага дня:

  • павышэнне ўзроўню выхаванасці;
  • умацаванне здароўя;
  • развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага вучня;
  • наладжванне цесных кантактаў школы і сям'і;
  • зніжэнне ўзроўню падлеткавай злачыннасці, прафілактыка асацыяльных з'яў у падлеткавым асяроддзі.